top of page

НАВІНЫ І МЕРАПРЫЕМСТВЫ

Ужо стала добрай традыцыяй кожны год праводзіць ў гімназіі прадметныя тыдні. Не стаў выключэннем і гэты год.  Дэвізам тыдня сталі словы С. Грахоўскага:

Магчыма, гэта і не нова,

Што слова – зерне на сяўбе,

А хто не любіць роднай мовы,

Той любіць толькі сам сябе…

Адкрыццё тыдня адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы. Вучні ў нацыянальных касцюмах раздавалі значкі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Прымаючы ўдзел у акцыі “Я люблю Беларусь”, дзеці і настаўнікі прыклейвалі сардэчкі з пажаданнямі .Вялікую цікавасць у вучняў выклікаў аўкцыён беларускіх прыказак. За веданне прыказкі і яе тлумачэнне вучні маглі атрымаць “смачны прыз”.
Другі дзень тыдня быў прысвечаны беларускай песні. Праходзіў ён пад дэвізам “Песня – душа народа”. У гэты дзень гучалі беларускія песні. Выконвалі іх як майстры беларускай эстрады, так і самі вучні. Самымі актыўнымі былі вучні 5А, 5Б, 6Б, 6В, 7А класаў.

Трэці дзень тыдня быў прысвечаны “Залацінкам роднай мовы.” Патрэбна было патлумачыць значэнне фразеалагізмаў. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі настаўнікі гімназіі. Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у конкурсе інфармацыйных газет “Зямля пад белымі крыламі”. Самымі актыўнымі сталі вучні 5А, 5Б, 6В, 6А, 8А, 8Б класаў класаў. Актыўны ўдзел прынялі вучні 3-11 класаў у рэспубліканскім конкурсе “Буслік-20016”. Сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі 114 вучняў.

 У шосты школьны дзень , у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры праводзілася інтэлектуальная гульня “Любі і шануй роднае слова”. Удзельнікамі сталі не толькі вучні 5-8 класаў, але і нашы суседзі, вучні СШ №3 г. Ваўкавыска. Самыя актыўныя класы: 5АБ, 6БВ, 7В, 8А. Для вучняў 9-11 класаў была праведзена вечарына “Радзімай сваёй ганаруся”. Падрыхтавалі і правялі вечарыну вучні 9А класа.

1 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды вучнямі 5-6 класаў была наведана раённая бібліятэка. Яны сталі не толькі гледачамі, але і самымі актыўнымі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Знаўцы роднай мовы”, якую падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі бібліятэкі.

Не засталося па-за ўвагай і свята, прысвечанае Дню абаронца Айчыны. Вычнямі 5-11 класаў былі падрыхтаваны віншаванні, якія гучалі ў адрас мужчынскай паловы гімназіі.

24 лютага была праведзена дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў 5-6 класаў. Пераможцамі сталі: 5 клас 1 месца – Пазднякоў Расціслаў (5А), 2 месца – Сынавец Вікторыя і Мотыль Улада (5Б).Сярод шостых класаў: 1 месца – Тарыма Вераніка (6Б), 2 месца –Пазднякова Таццяна (6Б), Пруднікава Карына (6А).

З вялікім задавальненне глядзелі спектакль “Паўлінка” Слонімскага драматычнага тэатра.

25 лютага адбылося ўрачыстае закрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры. Самыя актыўныя вучні і класныя калектывы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Даты мерапрыемстваў

СБ., 30 ліст,нядз.1 студзеня., 10:00

Раённы этап алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

bottom of page