top of page

ПРА ГІМНАЗІЮ

 Гісторыя нашай вучэбнай установы пачынаецца з 1 верасня 1945 года.

  У 1985 годзе для школы быў пабудаваны  сучасны будынак. Гімназія як вучэбная ўстанова новага тыпу адкрытаў г.Ваўкавыску Гродзенскай вобласці  1 верасня 2003 года  на базе СШ №1 г.Ваўкавыска.

 10 снежня 2009 года Ваўкавыскім раённым выканаўчым камітэтам у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў унесены запіс аб дзяржаўнай рэгістрацыі Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г.Ваўкавыска" .

   21 студзеня 2011 года па выніках  дзяржаўнай акрэдытацыі , згодна загаду міністра адукацыі РБ С.А.Маскевіча, гімназіі №1 быў выдадзены сертыфікат №0000668 аб дзяржаўнай акрэдытацыі на адпаведнасць тыпу гімназія.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2016г №38 выдадзены сертыфікат №0006258 аб пацверджанні дзяржаўнай акрэдытацыі ДУА "Гімназія №1 г. Ваўкавыска".

НАШЫ ПРЫНЦЫПЫ

... Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!...

Я. Янішчыц
 

НАША ГІСТОРЫЯ

Кабінет беларускай мовы і літаратуры існуе з 1985 года. У 2008 годзе быў зроблены капітальны рамонт кабінета. Набыта новая мэбля, інфармацыйныя стэнды "Вучыся вучыцца", "Ваўкавышчына паэтычная", "Цікаўным і дапытлівым", тэлевізар, камп'ютар, прынтар. У 2016 годзе быў створаны этнаграфічны кабінет.

 

bottom of page